“Крумкачы” мінімальна саступілі “Мінску” і змясціліся на 3-е месца

“Крумкачы” мінімальна саступілі “Мінску” і змясціліся на 3-е месца

Футбольны клуб “Крумкачы” пацярпеў паразу ад “Мінска” ў матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Сустрэча адбылася 1 ліпеня на сталічным стадыёне ФК “Мінск”. Гульня мела шансы скончыцца сухой нічыёй, бо “вароны” амаль да канца матча супраціўляліся “гараджанам”, але на 85-й хвіліне ўсё ж прапусцілі гол — адзначыўся Яўген Шаўчэнка. Вынік — 1:0 на карысць “Мінска”.

З-за гэтай паразы “Крумкачы” страцілі ачкі і ссунуліся на трэцяе месца ў турнірнай табліцы, а іх сённяшнія супернікі занялі другі радок.

Заўтра, 2 ліпеня згуляюць наступныя пары: “Нафтан” — “Нёман”, “Слуцк” — “Іслач”, “Гарадзея” — БАТЭ, “Віцебск” — “Дынама” (Брэст).

3 ліпеня пройдуць матчы “Дынама” (Мінск) — “Славія” і “Граніт” — “Белшына”. Завяршыцца 15-ты тур 4 ліпеня гульнёй “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі