Крыніцай віруса ў Facebook стала Сhrome-пашырэнне YouTurn

Крыніцай віруса ў кірылічным сегменце Facebook стала Сhrome-пашырэнне YouTurn, інфармуе РБК са спасылкай на прадстаўнікоў Facebook.

Супрацоўнікі сацыяльнай сеткі кажуць, што выдалілі гэтае пашырэнне а таксама шкодныя спасылкі з Facebook.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння сацыяльная сетка была атакаваная невядомымі спамерамі-вірусастваральнікамі. У стужцы карыстальнікаў, а таксама праз асабістыя паведамленні перадавалася інфармацыя аб прыватным відэа. Калі спасылку адкрывалі, то на камп'ютар загружаўся вірус. Па словах спецыялістаў, яго можна класіфікаваць як траян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі