Кубракоў: з тымі, хто заклікае да акцыяў, — абыходзіцца як са здраднікамі
З тымі, хто заклікае на акцыі ў Дзень Перамогі, трэба абыходзіцца як са здраднікамі і ворагамі. Такую задачу перад міліцыянтамі паставіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас мітынгу-рэквіема ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна, перадае БЕЛТА.
Да акцыяў у Дзень Перамогі заклікае, напрыклад, Павел Латушка, які лічыць, што ў такі дзень міліцыя не стане разганяць людзей.
"Тых грамадзян, якія заклікаюць у інтэрнэце да супрацьпраўных дзеянняў, акрамя як здраднікамі і ворагамі я і не назаву. Усе выдатна ведаюць, як ва ўсе часы рабілі з такімі людзьмі. І калі ў кагосьці раптам з'явіцца жаданне парушыць бяспеку і спакой у гэтыя светлыя дні, супрацоўнікі органаў унутраных спраў хутка і аператыўна спыняць такія дзеянні", — прыгразіў Кубракоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.