Кубракоў зноў згадаў пра байцоў палка Каліноўскага

Каліноўцы ва Украіне / t.me/belwarriors/
Каліноўцы ва Украіне / t.me/belwarriors/

Міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў зноў згадаў пра каліноўцаў, якія ва Украіне ваююць супраць расійскіх акупантаў і рыхтуюцца да вяртання на радзіму.

"Мы гатовыя іх сустрэць", — кажа міністр унутраных спраў РБ, які працягвае ствараць усё новыя і новыя "спецпадраздзяленні" для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Каліноўцаў Кубракоў называе "бандай". Ён расказвае, што ўнутраныя войскі, байцы спецпадраздзяленняў узмацнілі ахову мяжы, "каб ніхто нават не падумаў прыйсці да нашых рубяжоў з благімі намерамі".

Заява Івана Кубракова прагучала на зборах з "ветэранамі" — з ваеннаабавязанымі, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС Беларусі. На іх сабралі 250 чалавек ва ўзросце ад 45 да 58 гадоў. І такія зборы плануюць рабіць у кожным абласным цэнтры.

Атрымліваецца, што на словах міністр унутраных спраў кажа пра гатоўнасць сустрэць каліноўцаў, а на справе яму вельмі трывожна. Таму працягваюць збіраць усіх былых сілавікоў, якія згодныя абараняць рэжым. 

Кубракоў зноў згадаў пра байцоў палка Каліноўскага
Для абароны рэжыму Лукашэнкі збіраюць былых сілавікоў / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі