На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне

Заняткі на палігоне / sb.by
Заняткі на палігоне / sb.by

На тэрыторыі навучальнага цэнтра ўнутраных войскаў в/ч 3214 працягваецца збор з ваеннаабавязанымі, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС Беларусі. Як піша sb.by, там займаюцца былыя байцы "Алмаза", амапаўцы, а таксама "ветэраны" палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі. У якасці інструктараў працуюць афіцэры таго ж спецпадраздзялення МУС "Алмаз", Зводнага атрада хуткага рэагавання, а таксама "вайскоўцы, якія маюць вопыт падрыхтоўкі вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі (на Данбасе, Сірыі, Лівіі)". Раней была інфармацыя, што сярод іх ёсць і расіяне з баявым вопытам (верагодна, "вагнераўцы").

Асноўную ўвагу на зборы надаюць агнявой падрыхтоўцы. "З улікам баявых дзеянняў, правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, абменьваемся вопытам з нашымі расійскімі калегамі-ветэранамі і дзеючымі. Будзем вывучаць менавіта тыя ўзоры ўзбраення, у тым ліку супрацьтанкавага, артылерыйскага, якія дастасавальныя ва ўмовах сучасных баявых дзеянняў і ў рамках тых задач, якія нам трэба будзе выконваць у выпадку ваеннай небяспекі", — кажа Паўлічэнка.

За апошні год у Беларусі настваралі новых спецпадраздзяленняў для "барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да барацьбы з партызанамі і беларускімі добраахвотнікамі, якія могуць вярнуцца на радзіму з Украіны. Аднак гэтага аказалася замала, таму на зборы збіраюць "ветэранаў" спецназу.

На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне
На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне
На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне
На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі