Мінскія амапаўцы вучыліся збіваць "дроны праціўніка" і штурмаваць апорны пункт
"Паляванне" / sb.by
Мінскія амапаўцы вучыліся збіваць "дроны праціўніка". Адбывалася гэта ў рамках спаборніцтваў, якія праводзіліся ў падраздзяленні. Як піша sb.by, яны праходзілі на тэрыторыі новага вучэбна-тактычнага палігона АМАП каля Гараняў у Мінскім раёне і на базе ва Уруччы ў Мінску.
Амапаўцы здавалі стральбу (у тым ліку з снайперскай зброі), дэсантаваліся "з імітацыі верталёта", адпрацоўвалі пераправу праз водную перашкоду, аказанне меддапамогі, вызваленне закладніка і дзеянні падчас "тэрарыстычнай атакі" на масавым мерапрыемстве. Сярод новаўвядзенняў — штурм апорнага пункта "з улікам вайны ва Украіне", а таксама "супрацьдзеянне дронам праціўніка".
За апошні год у Беларусі настваралі новых спецпадраздзяленняў для "барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да барацьбы з партызанамі і беларускімі добраахвотнікамі, якія могуць вярнуцца на радзіму з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.