У Беларусі "замала спецназу", ствараюцца новыя батальёны
Трэніроўка ўнутраных войск / t.me/pressmvd/
У Беларусі "замала спецназу", ствараюцца новыя батальёны. Адзін з іх будзе дыслакавацца ў Мінскім раёне, іншы — у Астраўцы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, піша "Спутнік".
Па словах Карпянкова, у памежных раёнах "на складаных кірунках" дзейнічаюць шэсць узмоцненых груп унутраных войск і падраздзяленне зводнага атрада хуткага рэагавання. Яны дапамагаюць ахоўваць мяжу, чыгунку і стратэгічна важныя аб'екты.
У падраздзяленнях унутраных войск Віцебскай і Магілёўскай абласцей "працягваюць развіццё рот спецназу".
Раней з удзелам Карпянкова ў Беларусі настваралі новых спецпадраздзяленняў для "барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да барацьбы з партызанамі і беларускімі добраахвотнікамі, якія могуць вярнуцца на радзіму з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.