Кухараў абяцае, што дэфіцыту прадуктаў харчавання ў Мінску не будзе

Кухараў абяцае, што дэфіцыту прадуктаў харчавання ў Мінску не будзе

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў абяцае, што дэфіцыту прадуктаў харчавання ў Мінску не будзе. Паводле яго слоў, не знікнуць з паліц крам і іншыя тавары.

"На сёння нашы прадпрыемствы могуць забяспечыць насельніцтва ўсімі неабходнымі таварамі і паслугамі, вялікім асартыментам прадуктаў харчавання, цытуе словы Кухарава прэс-служба Мінгарвыканкама. — І мы не толькі закрываем патрэбнасць грамадзян, але і маем магчымасць экспартаваць даволі шырокі спектр тавараў і паслуг у іншыя краіны. І робім гэта".

Кіраўнік сталіцы лічыць, што "перадумоў для ўзнікнення праблемных пытанняў няма", а "крамы забяспечаны ўсім неабходным". Але якія будуць кошты?

Падобны аптымізм, як ва Уладзіміра Кухарава, публічна выказваюць многія беларускія чыноўнікі. Нібыта, няма санкцый і вайны, і іх уплыву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі