"Культурная сядзіба": што не тоне ў "Возеры радасці"?
Фільм "Возера радасці" па кнізе Віктара Марціновіча пракацілі на мінскім кінафэсце "Лістапад", хаця ён узяў некалькі прызоў на кінафорумах па ўсім свеце. Ці было гэта крыўдна, і наколькі важна рэжысёру стужкі Аляксею Палуяну перамагаць на радзіме? Што было першасна пры працы над фільмам: змест ці форма? Калі "Возера радасці" выходзіць у пракат? І што за другі фільм Палуяна "Край жанчын", які неўзабаве з'явіцца на вялікіх экранах?
Пра ўсё гэта размаўляем з Аляксеем Палуянам у "Культурнай сядзібе", сезон 2, эпізод 2!
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.