"Культурная сядзіба": як Беларусь і Расія мераюцца прапагандай пра COVID-19

"Культурная сядзіба": як Беларусь і Расія мераюцца прапагандай пра COVID-19

Праз розныя падыходы да барацьбы з COVID-19 Беларусь і Расія апынуліся ў стане вялай прапагандысцкай вайны. Карэспандэнт расійскага "Первого канала" зняў крытычны сюжэт пра каранавірус у Стоўбцах — у адказ яго выслалі з краіны. У Беларусі правялі парад Перамогі — а расійскія тэлеканалы яго амаль не заўважылі. Па БТ сярод тых, хто трансляваў парад, пералічаныя казахскі, украінскі, армянскі і нават узбекскі канал. Расійскага — няма. А ў свежым выпуску праграмы "Антифейк" па АНТ пад разважанні вядучага пра тое, хто нецярпліва чакае пагаршэння беларускай статыстыкі па COVID-19, першым на экране з'яўляецца скрыншот з расійскага сайта.

Куды прывядзе гэтае супрацьстаянне прапагандыстаў? Ці будуць расійскія тэлевізійнікі ізноў зліваць кампрамат на Лукашэнку, як яны рабілі гэта ў часы фільмаў "Хросны Бацька"? Чым змогуць адказаць на гэта беларускія дзяржаўныя СМІ і ці пачуе іх хто-небудзь? У "Культурнай сядзібе" абмяркоўваем гэта з медыяэкспертам Франакам Вячоркам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі