Культуролаг Аксана Зарэцкая — у мінскім СІЗА № 1
Аксана Зарэцкая / З архіву Еўрарадыё
Экспертка па этыкеце Аксана Зарэцкая — у мінскім СІЗА № 1. Яе затрымалі яшчэ ў канцы снежня мінулага года, але пра гэта праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. Падрабязнасці і прычыны затрымання Зарэцкай пакуль невядомыя, піша @viasna96.
Аксана Зарэцкая — трэнер па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістар педагогікі. У 2020-м яна ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Раней яе ўжо затрымлівалі і аштрафавалі на 2900 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.