Курманбек Бакіеў не збіраецца вяртацца ў Кыргызстан і не баіцца экстрадыцыі

Экс-прэзідэнт Кыргызстана даў вялікае інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад".



Ён заявіў, што пасля звяржэння законнай улады, якое зладзілі цяперашнія кіраўнікі Кыргызстана, пра яго вяртанне ў краіне не можа ісці і гаворкі. Таксама ён адзначыў, што не збіраецца вяртацца ва ўладу не толькі ў Кыргызстане, але і ў іншых краінах.



"Наконт пытання пра маю экстрадыцыю кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь выказвалася цалкам адназначна: спадар Бакіеў з'яўляецца грамадзянінам Беларусі з 2010 года і паводле заканадаўства экстрадыцыі не падлягае", — адзначыў экс-прэзідэнт.



Запыты кыргызскіх уладаў пра яго экстрадыцыю Бакіеў патлумачыў жаданнем "адцягнуць людзей ад рэальных праблемаў".



Экс-кіраўнік Кыргызстана таксама пракаментаваў меркаванні пра тое, што яму можа пагражаць крэўная помста. Па яго словах, "кроў усіх загінулых у красавіку 2010 года цалкам ляжыць на тых, хто прывёў гэтых людзей да Дома ўрада, хто даў ім у рукі зброю. На сумленні цяперашніх кіраўнікоў: Атамбаева, Атумбаевай, Тэкенбаева, Бекназарава ды іншых..."



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі