Курс беларускага рубля адносна кошыка валют падае трэці дзень запар
28 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае павялічыцца — з 2,4090 да 2,4137 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,6425 да 2,6564 беларускага рубля. Працягвае даражэць і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3965 беларускага (у сераду — 3,3935).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют слабее трэці дзень запар. Сёння ён панізіся на 0,21%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.