Курс долара ў Беларусі пасля новага гістарычнага максімуму працягвае расці

Курс долара ў Беларусі пасля новага гістарычнага максімуму працягвае расці

Па выніках таргоў, якія адбыліся 24 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША вырас і паставіў новы гістарычны максімум — з 2,2120 да 2,2246 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3885 да 2,4065 беларускага рубля. Курс расійскай валюты зноў панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4189 беларускага (у пятніцу — 3,4401).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі