Курс долара ў Беларусі працягвае расці
Курс долара расце другі дзень запар
Курс долара ў Беларусі працягвае расці. У чацвер долар падняўся на максімум за 41 дзень. Адначасова расійскі рубель апусціўся да мінімуму больш чым за 3 тыдні.
Вынікі валютных таргоў, якія 1 лютага прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2010 (+0,0148 / +0,46%),
EUR: 3,4390 (не было здзелак),
RUB: 3,5482 (-0,0055 / -0,15%),
CNY: 4,4428 (+0,0184 / +0,42%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.