Курскі вакзал быў атакаваны беспілотнікам
Чыгуначны вакзал у Курску пасля атакі дронам / Раман Старавойт
Уночы на 20 жніўня чыгуначны вакзал у Курску (Расія) быў атакаваны беспілотнікам. Дрон упаў на дах будынка, пасля чаго там пачаўся пажар. Яго атрымалася ліквідаваць каля чатырох гадзін раніцы.
У выніку вакзал атрымаў пашкоджанні: пацярпелі дах, фасад і першая платформа. У будынку выбітыя вокны, пластыкавыя лісты з даху абсыпаліся на падлогу. Таксама ў выніку выбухной хвалі ёсць пашкоджанні ў зале чакання і пешаходным тунэлі.
Уваход і пасадка на цягнікі пасля праходжання дагляду ў цяперашні час ажыццяўляюцца праз паўночны і паўднёвы бакі без уваходу ў будынак вакзала. Першая платформа часова зачыненая да ликвидацыи наступстваў удару, таму пасадка вядзецца з другой і трэцяй платформаў.
Фота публікуе "губернатар" Курскай вобласці Раман Старавойт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.