Курсы долара і еўра ў Беларусі 14 студзеня павысіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 14 студзеня павысіліся

Па выніках таргоў, якія прайшлі 14 на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША вырас — з 2,1128 да 2,1203 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе ўгору — з 2,3503 да 2,3613 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4528 беларускага (у панядзелак — 3,4671).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі