Курсы долара і еўра ў Беларусі зніжаюцца
Долар на мінімуме больш чым за два тыдні
Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца. Адбываецца гэта ўжо пятыя таргі (перад гэтым долар і еўра абнаўлялі свае гістарычныя максімумы). Расійскі рубель на максімуме за тры тыдні.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 6 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,4065 (-0,0730 / -2,10%),
EUR: 3,5200 (-0,1521 / -4,14%),
RUB: 3,3964 (+0,0497 / +1,49%),
CNY: 4,6805 (-0,1191 / -2,48%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.