Курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся
![Курс долара зніжаецца другі дзень запар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/dalary.jpg.webp?itok=wcU7ulyT)
Курс долара зніжаецца другі дзень запар / pixabay.com
Курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся. У мінулую пятніцу курс долара вырас амаль на 5 капеек, але ў панядзелак ён знізіўся (еўра ж вырас), і гэтае зніжэнне працягваецца.
Вынікі валютных таргоў, якія на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі 25 чэрвеня, наступныя:
USD: 3,1955 (-0,0218 / -0,68%),
EUR: 3,4300 (-0,0300 / -0,87%),
RUB: 3,6519 (+0,0080 / +0,22%),
CNY: 4,3928 (-0,0457 / -1,03%).
![Курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/319.jpg.webp?itok=vGoRisK6)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.