Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам: "падкупаў выбаршчыкаў, раздаючы газеты"

Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам: "падкупаў выбаршчыкаў, раздаючы газеты"

Адзін з кіраўнікоў Руху "За свабоду" Алесь Лагвінец, які збіраўся балатавацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў па 101-й мінскай акрузе, не будзе зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Аб гэтым стала вядома ў панядзелак, 8 жніўня. Ініцыятыўная група Лагвінца мела два папярэджанні ― за пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі на мосце праз МКАД і за канцэрт Лявона Вольскага ў Сухарава (на здымку), які, на думку ЦВК, быў агітацыйным (на этапе збору подпісаў агітацыя забароненая ― Еўрарадыё).

На канцэрт Лявона Вольскага ў Сухараве прыйшло 1500 чалавек (фотарэпартаж)

"Яны гавораць пра нібыта подкуп выбарцаў праз тое, што газета "Народная воля" на канцэрце Лявона Вольскага ляжала. І што візітоўкі мае раздаваліся. Але на візітоўках ніякіх заклікаў галасаваць за мяне не было", ― гаворыць у каментары Еўрарадыё Алесь Лагвінец.

Палітык не выключае, што будзе заклікаць да байкоту выбараў у 101-й акрузе. Лагвінец лічыць адмову ў рэгістрацыі кандыдатам "палітычна матываванай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі