Латушка прызнаўся, што з'ехаў з Беларусі пад ціскам спецслужбаў

Латушка прызнаўся, што з'ехаў з Беларусі пад ціскам спецслужбаў

Павел Латушка паведаміў, што апынуўся за мяжой пад ціскам беларускіх спецслужбаў. Яго паставілі перад выбарам: або ён з’язджае з краіны, або супраць яго пачнуць крымінальную справу.

"Вы чулі выказванні дзейнага кіраўніка краіны, што ёсць і крымінальная справа і я буду адказваць. Маё вяртанне будзе значыць магчымае затрыманне, але я маю намер вярнуцца. Не збіраюся прасіць палітычны прытулак ані ў Польшчы, ані ў Літве", — перадае "Белсат" словы Латушкі.

У адной са сваіх прамоваў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Латушка перайшоў "чырвоную лінію" і прыгразіў яму крымінальнай справай. 

Былы дырэктар Купалаўскага тэатра і сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады знаходзіцца за межамі Беларусі з 2 верасня. У каментары Еўрарадыё Латушка казаў, што выехаў на эканамічны форум у польскай Крыніцы-Гурскай.

Зараз па-за межамі Беларусі знаходзяцца сябры прэзідыўму Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Вольга Кавалькова. За кратамі — Лілія Уласава і Сяргей Дылеўскі. Выкрадзеная невядомымі асобамі ў цэнтры Мінска Марыя Калеснікава. На волі і ў Беларусі застаюцца толькі два чальцы прэзідыўму — юрыст Максім Знак і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі