Латушка: страйк — тое, чаго баіцца Лукашэнка
Павел Латушка / Еўрарадыё
Стачкамы трох буйных заводаў абвясцілі аб аб'яднанні 5 сакавіка. Каментуючы гэта, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка адзначыў, што "завадчане — гэта вялікая сіла".
— Страйк — гэта тое, чаго баіцца рэжым Лукашэнкі. Адсюль і сталы ціск і рэпрэсіі на завадчан, пагрозы і звальненні. Каб супрацьстаяць гэтаму, у нас ва ўсіх ёсць магутны інструмент — гэта салідарнасць. У гэтым наша сіла. Разам, як адзінае цэлае, мы зможам вярнуць сабе свабоду і дамагчыся выканання народных патрабаванняў. Разам мы зможам зрабіць так, каб рабочых больш ніколі не заганялі дубінкамі на завод.
Латушка дадаў: "чым мацней будзе страйкавы рух, тым бяспечней ён будзе для ўдзельнікаў — і тым хутчэй мы даможамся агульнай мэты".
Нагадаем, аб сваім аб'яднанні паведамілі страйкамы трох прадпрыемстваў — "Гродна Азота", наваполацкага "Нафтана" і Беларускага металургічнага завода (БМЗ). Чальцы стачкамаў тлумачаць такое аб'яднанне неабходнасцю суладнай працы і хутчэйшага дасягнення агульнай мэты страйкавага руху.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.