Латушка: у органах улады Беларусі ёсць італьянская забастоўка!

Латушка: у органах улады Беларусі ёсць італьянская забастоўка!

Былы дыпламат, экс-міністр культуры, былы гендырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка ўвайшоў у Каардынацыйную раду, створаную з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай. Фактычна гэта пачатак новага беларускага паліытка. Латушка выказаў цікавае меркаванне наконт страйкаў у нашай краіне:

"Фактычна цяпер ідзе італьянская забастоўка. Італьянская забастоўка ў структурах Адміністрацыі прэзідэнта, у структурах ураду, што праяўляецца ў вельмі млявым, марудным выкананні даручэнняў, у нерэагаванні ці ў марудным рэагаванні на тыя праблемныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у грамадстве. Таму што... Я сабе не магу ўявіць, як кіраўнік з вялікім стажам, што калі ёсць крызіс у краіне, калі крызіс у грамадстве, калі масава людзі сотнямі тысяч выходзяць на вуліцы, маніфестуюць, прадстаўляюць сваё меркаванне, калі эканоміка знаходзіцца пад пагрозай, а чыноўнікі проста прагульваюцца па вуліцах, не прадпрымаюць ніякіх рэальных дзеянняў. Не з'яўляюцца ў тых установах, дзе ўзнікаюць канфліктныя сітуацыі.

У органах улады ёсць італьянская забастоўка! Тыя тэлефанаванні, якія я атрымаў за ўчорашні дзень, таксама сведчаць, што многія чыноўнікі высокага ўзроўню паспрабавалі адхрысціцца ад тых прававых рашэнняў, якія былі прынятыя ўчора. Яны фактычна спрабуюць папрасіць прабачэння, ці можа быць стварыць платформу на будучыню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі