Латушка: Каардынацыйная рада павінна вярнуць краіну ў прававыя рамкі

Латушка: Каардынацыйная рада павінна вярнуць краіну ў прававыя рамкі

Павел Латушка, былы дыпламат, экс-міністр культуры і былы гендырэктар Купалаўскага тэатра, далучыўся да новай структуры, створанай з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай. Гэта — Каардынацыйная рада, якая мусіць складацца з прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва. 18 жніўня прайшла першая прэс-канферэнцыя сябраў рады. На ёй прамаўляў і Латушка.

"Закон часта не дзейнічае ў нашай краіне, — гаварыў Павел Латушка. — Мы жывем па паняццях, меркаваннях. Каардынацыйная рада павінна вярнуць краіну ў прававыя рамкі".

Латушка заявіў, што беларусы стаміліся "ад сітуацыі, калі нашай краінай фактычна кіруюць прадстаўнікі сілавых структур, перш за ўсё КДБ". "Я стаміўся баяцца!", — заявіў новы беларускі палітык.

Павел Латушка заявіў, што менавіта спецслужбы кіравалі ў Беларусі выбарчым працэсам, а не ЦВК ці выбарчыя камісіі. "Настаў час патрыётаў у спецслужбах сказаць сваё слова", — падкрэсліў ён. Пры гэтым Латушка заявіў, што рада дзейнічае ў рамках дзейнага заканадаўства і не ставіць мэтаў па захопе ўлады, пра што ў аўторак заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады пройде 19 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі