Латвія і Эстонія апублікавалі пашыраны "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў
Літва, Латвія і Эстонія 25 верасня пашырылі "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, якія трапляюць пад санкцыі за бесперапынныя рэпрэсіі супраць жыхароў Беларусі. Пра гэта напісаў у Твітары міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Кожная з краінаў Балтыі складае свой "чорны спіс". МЗС Латвіі апублікавала пашыраны "чорны спіс" — у ім 101 прозвішча. Сярод іх кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і яго жонка Наталля, якая з'яўляецца прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі. Трапіў у чорны спіс начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, генпракурор Андрэй Швед, першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, суддзя Вікторыя Шабуня, былы старшыня Мінгарвыканкама, а цяпер віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак ды іншыя чыноўнікі.
Еўрасаюз дагэтуль не ўвёў санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Аднак гэта не замінае краінам, якія ў яго ўваходзяць, прымаць свае санкцыі. Краіны Балтыі первымі прынялі "чорны спіс", куды ўключылі па 30 беларускіх чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. У эстонскім "чорным спісе" ужо 128 чалавек.
Today, in coordination with Latvia and Estonia, #Lithuania is significantly increasing the number of those sanctioned for continuous repressions against the people of #Belarus.
— Linas Linkevicius (@LinkeviciusL) September 25, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.