Латвія хоча за грошы ЕС пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю і Расіяй

Латвія хоча за грошы ЕС пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю і Расіяй

Латвія плануе пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю і Расіяй. За грошы Еўрасаюза, інфармуе Deutsche Welle. Прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма заўтра падчас саміту ЕС па праблеме бежанцаў збіраецца папрасіць у Бруселя дадатковае фінансаванне "для ўмацавання латвійскага ўчастка знешняй мяжы Еўрасаюза". Паведамляецца, што на асобных участках мяжы з Беларуссю і Расіяй установяць загароды і камеры відэаназірання.

У той жа час Латвія не збіраецца ўводзіць кантроль на межах з іншымі дзяржавамі Балтыі, якія ўваходзяць у ЕС.

Адзначым, што Латвія планавала пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю ў 2013 годзе з-за афрыканскай чумы свіней. Аднак, каб абсталяваць 450 кіламетраў мяжы з нашай краінай, спатрэбіліся б вялізныя фінансавыя рэсурсы. У выніку Рыга адмовілася ад гэтага праекту.

Здымак з архіву. Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі