Латвія пабудуе 120-кіламетровую агароджу на мяжы з Беларуссю

Латвія пабудуе 120-кіламетровую агароджу на мяжы з Беларуссю

Латвія пабудуе на мяжы з Беларуссю 120-кіламетровую агароджу — такім спосабам краіна хоча спыніць нелегальных мігрантаў і іншых парушальнікаў. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва LETA, рэалізацыя праекта пачнецца ў 2018 годзе, а яго кошт складзе 9,6 мільёна еўра. Гэтыя лічбы пададзеныя ў дакладзе МУС Латвіі, які ўрад краіны разгледзіць на наступным тыдні.

У сакавіку начальнік Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Нормундс Гарбарс заявіў, што агароджа на беларуска-латвійскай мяжы складзе не меней за 2 метры ў вышыню. Будаваць яе будуць з выкарыстаннем сама меней трох варыянтаў канструкцыі, у тым ліку з металічным і калючым дротам.

Цяпер Латвія будуе агароджу на асобных участках мяжы з Расіяй, дзе ўжо ўзведзена 23 кіламетры плота. Умацаванне межаў звязанае з міграцыйным крызісам у Еўрасаюзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі