Латвія забараняе ўвоз шэрагу найменняў садавіны і гародніны з Беларусі і Расіі

Латвія забараняе гародніну з Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота

Латвія забараняе гародніну з Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Латвія забараняе ўвоз садавіны і гародніны з Беларусі і Расіі. Адпаведныя пастановы прыняў 5 сакавіка ўрад краіны, паведамляе rus.lsm.lv. Забарона пачне дзейнічаць з 8 сакавіка.

Пад санкцыі трапяць бульба, памідоры, цыбуля, часнык, капуста (у тым ліку каляровая, кальрабі ды іншая), морква, буракі, гуркі, бабовыя, яблыкі, грушы, дыні, вінаград, слівы — спіс садавіны і гародніны даволі вялікі. Таксама забаронена будзе ўвозіць і экзатычныя плады — какосы, бразільскія арэхі, кэш'ю, бананы, фінікі, ананасы, цытрусавыя, а таксама лупіну цытрусавых або дыні і кавуна.

На пасяджэнні ўрада міністр сельскай гаспадаркі Армандс Краўзэ расказаў, што спярша ў спіс забароненых у Латвіі прадуктаў расійскага і беларускага паходжання планавалі ўключыць толькі збожжавыя, але пасля перамоваў з фермерамі вырашылі пашырыць спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі