Латвійская авіякампанія AirBaltic адмовілася ад палётаў над Беларуссю

Самалёт Ryanair пасля вымушанага сямігадзіннага прыпынку ў Мінску прыляцеў у Вільню / Reuters​
Самалёт Ryanair пасля вымушанага сямігадзіннага прыпынку ў Мінску прыляцеў у Вільню / Reuters​

Латвійская нацыянальная авіякампанія AirBaltic прыняла рашэнне не лётаць над Беларуссю пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair. Пра гэта заявіў міністр транспарту гэтай краіны Таліс Лінкайтс у эфіры латвійскага радыё.

Паводле яго слоў, гэты інцыдэнт з'яўляецца неардынарнай сітуацыяй і выклікае шмат пытанняў наконт бяспекі палётаў у паветранай прасторы Беларусі. У сувязі з гэтым нацыянальная авіякампанія краіны AirBaltic, якая пільна сочыць за бяспекай, "прыняла рашэнне пакуль не выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі ў сваіх палётах", сказаў міністр.

Борт Ryanair ляцеў з Афін у Вільню, ужо на падлёце да беларуска-літоўскай мяжы развярнуўся і скіраваўся ў мінскі аэрапорт. Для суправаджэння самалёта ў паветра ўздымалі беларускі знішчальнік. Гэты манеўр ў Мінску патлумачылі паведамленнем аб міне на борце пасажырскага судна. Выбухоўкі не знайшлі. Але былі затрыманыя некалькі пасажыраў, у тым ліку журналіст Раман Пратасевіч, у дачыненні да якога ў Белаурсі распачатая крымінальная справа.

Паведамленні пра тое, што самалёты AirBaltic пачалі аблятаць тэрыторыю Беларусі, з'явіліся раніцай у панядзелак. Гэта стала вядома дзякуючы спецыялізаваным сайтам, якія дазваляюць адсочваць рух бартоў у рэальным часе.

Латвийская авиакомпания AirBaltic отказалась от полетов над Беларусью

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі