Латвійская Праваслаўная царква выходзіць з-пад улады Маскоўскага патрыярхату
Латвійская Праваслаўная царква выходзіць з-пад улады Маскоўскага патрыярхату. Сейм гэтай краіны падтрымаў ініцыятыву прэзідэнта Эгілса Левітса. Законапраект быў разгледжаны і ўхвалены ў тэрміновым парадку, піша delfi.lv.
"Прыняцце закона замацуе гістарычную самастойнасць і незалежнасць Латвійскай Праваслаўнай царквы і прадухіліць уплыў ці ўладу Расійскай Праваслаўнай царквы над нашай царквой", — заявіў старшыня камісіі Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах Артус Кайміньш.
Закон вызначае парадак зацвярджэння і адхілення мітрапаліта, архіепіскапаў і епіскапаў. Пры гэтым юрыдычныя змены не тычацца кананічных пытанняў. Латвійская Праваслаўная царква да 31 кастрычніка 2022-га павінна прывесці статут у адпаведнасць з новымі патрабаваннямі закона.
Ініцыятыва ўладаў Латвіі звязаная з тым, што Маскоўскі патрыярхат падтрымлівае рэжым Уладзіміра Пуціна і вайну супраць Украіны, адзначае выданне. Да таго ж яна звязана з пытаннямі нацыянальнай бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.