Лаўроў расказаў, чаго Расія хоча ад Беларусі (відэа)
Reuters
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў на вялікай прэс-канферэнцыі ў Маскве, што Масква не патрабуе ад Мінска прыняцця Канстытуцыйнага акту, стварэння саюзнага парламента і суда Саюзнай дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта было актуальна, калі падпісваўся дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а цяпер становішча змянілася.
"Мы на гэтым зусім не настойваем", — сказаў кіраўнік МЗС РФ і растлумачыў, што цяпер рабочая група абмяркоўвае з саюзнай дамовы толькі "вельмі выразныя практычныя рэчы ў сферы эканомікі і гандлю".
"Маюцца на ўвазе дзеянні па стварэнні адзінай грашовай адзінкі, адзінай грашова-крэдытнай палітыкі, падатковай палітыкі", — сказаў Лаўроў.
Ён таксама заявіў, што "проста здзіўлены той шуміхай, якая вакол гэтай тэмы раздзьмутая, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі".
Па словах Сяргея Лаўрова, беларуска-расійскую працоўную групу ўзначальваюць міністры эканомікі, і займаецца яна толькі эканомікай і гандлем.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 16.01: