Лазавік прапаноўвае прызначыць пастаянную дату на ўсе выбары ў Беларусі

Лазавік прапаноўвае прызначыць пастаянную дату на ўсе выбары ў Беларусі

1 лютага Цэнтральная выбарчая камісія пачала падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія павінны прайсці сёлета. У каментары Радыё "Свабода" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў: "Мы не зацыкліваемся на канкрэтнай даце выбараў 3 ці яны пройдуць 11 верасня, ці ў нейкі іншы дзень. У кожным разе сваю працу нам неабходна зрабіць, і яна не звязаная з канкрэтнымі тэрмінамі".

Пра магчымыя змены ў выбарчай кампаніі, кажа Лазавік, можна будзе гаварыць пасля сустрэчы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з Аляксандрам Лукашэнкам.

Разам з тым чыноўнік канстатаваў, што дата 11 верасня для парламенцкіх выбараў не самая зручная, бо сама кампанія прыпадае на лета. А ў гэты час большасць выбарцаў — у адпачынках.

"У мяне ўжо даволі даўно існуе думка, што нам трэба было б вызначыць адзіны дзень выбараў, як гэта робіцца ў некаторых краінах. Напрыклад, узяць для гэтага другую альбо трэцяю нядзелю лістапада. Ці сакавік. На мой погляд, гэта найбольш зручныя тэрміны", — прапанаваў Лазавік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі