Леаніда Кулакова будуць судзіць за салідарнасць з прафсаюзам РЭП

Леаніда Кулакова будуць судзіць за салідарнасць з прафсаюзам РЭП

30 жніўня Леаніду Кулакову затэлефанавалі з Першамайскага суда Мінска і паведамілі, што 4 верасня буду разглядаць яго справу, перадае Радыё "Свабода"

Актывіста вінавацяць у тым, несанкцыянаваным пікеце. 14 жніўня ён выйшаў да станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" з плакатам у падтрымку прафсаюза РЭП і разьмясціў фотаздымак у інтэрнэце. На плакаце было напісана: "Прэч брудныя рукі ад незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці РЭП".

На кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка пачалі крымінальную справу: іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаваньняў Камітэта дзяржкантролю правялі ператрус і забралі камп'ютары і фінансавыя дакументы ў офісе незалежнага прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза. 

Комлік знаходзіцца ў СІЗА, а Фядыніч — на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі