Легалайз ва Украіне і вяртанне тасманскага ваўка — #ІхНоравы

Кароткі агляд міжнародных навін

Кароткі агляд міжнародных навін / @rubanau_collage

Украіна становіцца бліжэйшай да Еўропы, але ёсць нюанс. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
 

Ва Украіне легалізавалі медыцынскі канабіс

Вярхоўная рада Украіны большасцю 248 галасоў прагаласавала за законапраект пра легалізацыю медыцынскага канабісу.

Грамадскія дэбаты пра неабходнасць легалізацыі медыцынскай марыхуаны цягнуліся ва Украіне з 2016 года. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваёй перадвыбарнай кампаніі ў 2019 годзе казаў, што падтрымлівае гэтую ініцыятыву.

За легалізацыю выступалі навукоўцы, медыкі, псіхолагі і асацыяцыі пацыентаў. З пачатку вайны актывісты таксама пачалі акцэнтаваць увагу на тым, што доступ да легальных прэпаратаў на аснове медыцынскага канабісу можа дапамагчы людзям, якія пакутуюць на посттраўматычны стрэсавы разлад (ПТСР).
 

Pornhub сутыкнецца з самым жорсткім рэжымам анлайн-кантэнту ў ЕС

Тром найбуйнейшым парнасайтам Еўропы давядзецца пачаць барацьбу са шкодным кантэнтам у красавіку 2024 года, інакш ім пагражаюць вялізныя штрафы ў адпаведнасці з новымі правіламі мадэрацыі кантэнту, паведаміла ў сераду Еўрапейская камісія.

Еўрапейская камісія вызначыла платформы кантэнту для дарослых Pornhub, Xvideos і Stripchat як так званыя вельмі буйныя анлайн-платформы, якія наведвае ў сярэднім больш за 45 мільёнаў еўрапейцаў кожны месяц.

Да красавіка 2024 года парнасайты мусяць будуць выканаць дадатковыя абавязанні па барацьбе з незаконным і шкодным кантэнтам у адпаведнасці з Законам Еўрапейскага саюза пра лічбавыя паслугі (DSA). Штрафы за парушэнне правілаў могуць сягаць 6 працэнтаў сусветнага абароту, піша Politico.

Легалайз ва Украіне і вяртанне тасманскага ваўка — #ІхНоравы
Тылацын / Вікіпедыя

Як паведамляецца, гэта адзін з трох відаў, якія кампанія імкнецца вярнуць да жыцця, і адзіны драпежнік. Іншыя віды — шарсцісты мамант і птушка дадо.

Тылацын быў адным з самых знакавых відаў Аўстраліі і адзіным сумчатым драпежнікам краіны, але яго папуляцыя рэзка скарацілася праз паляванне на яго людзей і канкурэнцыю з дынга. Нягледзячы на знікненне з мацерыка прынамсі 2000 гадоў таму, гэты від захаваўся на востраве Тасманія.

Аднак маленькі драпежнік сутыкнуўся з пагрозамі ад сабак і пераследам еўрапейскіх пасяленцаў. Тылацын быў абвешчаны вымерлым у 1986 годзе, а апошні вядомы від памёр 87 гадоў таму.

Адраджаючы адзінага драпежніка Тасманіі, Colossal Biosciences спадзяецца зноў вярнуць экасістэме натуральны баланс. У склад камітэта ўваходзяць чальцы мясцовых органаў улады, прадстаўнікі абарыгенаў, лідары галіны, прыватныя землеўладальнікі, прадстаўнікі ўніверсітэтаў і грамадскасць у цэлым.

Вяртанне тылацына — важны крок у забяспечанні біяразнастайнасці і захаванні Тасманіі для будучых пакаленняў, упэўненыя навукоўцы.

Летась кампанія Colossal Biosciences абвясціла пра планы вярнуць тылацына ў дзікую прыроду і распачала шматлікія крокі, каб зрабіць яго новае жыццё рэальнасцю.

Афіцыйнай даты, калі можна чакаць нараджэння дзіцянятаў тылацына, няма, хоць кампанія заявіла, што дзіцяняты маманта мусяць нарадзіцца ў 2028 годзе, а неўзабаве могуць з’явіцца і дзіцяняты тылацына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі