Легалізацыя аднаполых шлюбаў у Грэцыі і паўгода турмы Сарказі — #ІхНоравы

Агляд міжнародных навін

Агляд міжнародных навін / @rubanau_collage

На што скардзіцца ў турме Андэрс Брэйвік і хто супраць аднаполых шлюбаў у Грэцыі. Пра гэта і не толькі расказваем у нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
 

"Гістарычная вяха". Грэцыя легалізавала аднаполыя шлюбы

Парламент Грэцыі ў чацвер прагаласаваў за легалізацыю аднаполых шлюбаў і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі сем'ямі. Грэцыя стала 37-й краінай у свеце і першай праваслаўнай краінай, якая ўзаконіла такія шлюбы.

Закон лабіраваў асабіста прэм'ер-міністр Кірыякас Міцатакіс, лідар кансерватыўнай партыі "Новая дэмакратыя".

"Гэта гістарычная вяха ў справе забеспячэння правоў чалавека, якая адлюстроўвае сённяшнюю Грэцыю — прагрэсіўную, дэмакратычную краіну, якая горача верыць у еўрапейскія каштоўнасці" — напісаў прэм'ер-міністр Міцатакіс у Х.

У самой Грэцыі не ўсе паставіліся да закона станоўча.

Напрыклад, Грэцкая (Эладская) праваслаўная царква, якая мае ў краіне статус "пераважнай рэлігіі" выступіла супраць легалізацыі.

Архіепіскап Афінскі і ўсёй Элады Еранім II заявіў, што гэта — спроба навязаць краіне новыя рэаліі, якія разбураюць тканку грамадства.

А ў нядзелю ў Афінах прайшла дэманстрацыя супраць новага закона. На яе з абразамі і распяццямі ў руках выйшлі каля чатырох тысяч чалавек.

 

Экс-прэзідэнт Францыі правядзе паўгода ў турме


Былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі прызналі вінаватым у незаконным фінансаванні перадвыбарнай кампаніі ў 2012 годзе.

Сарказі прысудзілі да аднаго года турмы яшчэ ў 2021 годзе — тады яго ўпершыню прызналі вінаватым, аднак пакаранне прыпынілі праз апеляцыю палітыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі