Легендарны брамнік Джанлуіджы Буфон аб'явіў аб завяршэнні кар'еры

Джанлуіджы Буфон / twitter.com/gianluigibuffon/

Джанлуіджы Буфон / twitter.com/gianluigibuffon/

Легендарны італьянскі брамнік Джанлуіджы Буфон аб'явіў аб завяршэнні кар'еры. "Ну вось і ўсё, сябры. Вы далі мне ўсё. Я аддаў вам усё. Мы зрабілі гэта разам",піша ў Twitter 45-гадовы спартсмен.

Буфон пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 1995 годзе. Ён пачынаў у "Парме", пасля быў "Ювентус", ПСЖ, зноў турынскі клуб і зноў "Парма". Брамнік згуляў 176 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі (для яе гэта рэкорд), разам з ёй выйграў чэмпіянат свету ў 2006-м і ўзяў срэбра чэмпіянату Еўропы ў 2012 годзе. У Джанлуіджы Буфона ёсць шмат іншых трафеяў (напрыклад, у складзе "Ювентуса" ён 10 разоў станавіўся чэмпіёнам Італіі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі