Лекі, ежа і труны: першыя грузавікі з гуманітаркай заехалі ў Газу
Валанцёры святкуюць, калі першыя грузавікі з гуманітаркай заязджаюць у сектар / CNN
Частка грузавікоў з гуманітарнай дапамогай змаглі заехаць у Сектар Газа, піша BBC. Грузавікі прайшлі праз прапускны пункт Рафах.
Журналіст BBC налічыў дваццаць грузавікоў, якія заехалі ў Газу. Менавіта такой колькасці машын Ізраіль дазволіў заезд. Адзін з грузавікоў быў загружаны трунамі. Іншыя везлі лекі і паліва. Гэта дапамога перагружаецца ў невялікія палестынскія грузавічкі, якія будуць развозіць яе па сектары Газа.
Яшчэ шэраг машын з гуманітаркай застаюцца чакаць заезду на егіпецкім боку. Незадоўга да таго, як у Газу змаглі заехаць грузавікі з гуманітаркай, ХАМАС вызваліў першых ізраільскіх закладнікаў.
ХАМАС напаў на Ізраіль 7 кастрычніка, забіўшы больш за 1,4 тыс. чалавек. З той пары ў Сектары Газа, паводле дадзеных палестынскіх улад, загінула 4137 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.