Лепшы з беларускіх біятланістаў фінішыраваў у спрынце 46-м
Другі этап Кубка свету праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне.
У пятніцу ў аўстрыйскім Хохфільцэне на другім этапе Кубка свету па біятлоне прайшла мужчынская спрынтарская гонка на 10 км. Яе выйграў 21-гадовы нарвежац Ёханэс Бе. Лепшы вынік сярод беларусаў паказаў Юрый Лядаў, у яго 46-е месца (1 промах, адставанне ад лідара — 26.37).
Беларус Уладзімір Чапелін (на архіўным здымку) заняў 57-е месца (тры промахі, адставанне — 26.56), Аляксандр Дарожка быў 67-м (2 промахі. адставанне — 27.12).