Лібер: адкрытасць, прафесіяналізм і прытрымліванне культурнага кода — мая ідэя

Лібер: адкрытасць, прафесіяналізм і прытрымліванне культурнага кода — мая ідэя

17 лютага ў эфіры Еўрарадыё — праграміст, стваральнік платформы “Голас”, пляцоўкі “еЗдароўе” Павел Лібер.


Ніхто не адмаўляе працэсаў глабалізацыі і не спрабуе спыніць развіццё тэхналогій. Магчыма нават, што яшчэ пры нашым жыцці на змену нацыянальным урадам краін прыйдуць урады лічбавыя ці транснацыянальныя. Але ў тым, што беларусы павінны завяршыць фармаванне сваёй нацыі і кіравацца сваім адметным культурным кодам, сумневаў быць не павінна, бо гэта наш шлях, перакананы Павел Лібер. 


Пра тое, чым беларусы адрозніваюцца нават ад самых бліжэйшых суседзяў, навошта нам патрэбнае Міністэрства эмпатыі і якімі культурнымі кодамі мы мусім кіравацца, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Ліберам

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі