Ліцэнзіі на вываз бульбы ўвялі ў Беларусі
Бульба, ілюстрацыйнае фота
Урад Беларусі ўвёў ліцэнзіі вывазу бульбы на тры месяцы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Прычым абмежаванні ўводзяцца нават на бульбу небеларускага паходжання. "️Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам", — гаворыцца ў паведамленні.
Рашэнне пра выдачу ліцэнзіі будуць прымаць "упаўнаважаныя органы". Пры гэтым будзе ўлічвацца суадносіны свабодных рэсурсаў бульбы ў краіне і запатрабаванасці ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.