Ліцэй ставіць “Народны альбом” у Варшаве.
Сёлета ў падпольны Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа паступіла каля 30 вучняў. Калі-небудзь і яны паедуць у Варшаву ставіць "Народны альбом". Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, быў ліквідаваны загадам міністэрства адукацыі ў 2003 годзе, але дзейнасці сваёй не спыніў. Сёння яго называюць проста – Ліцэй, а вучні гавораць – “партызанская школа”.
У Беларусі ліцэй працуе ў рэжыме канспірацыі, але нават у такіх умовах сёлета навучальная ўстанова прыняла больш чым у мінулыя гады – каля 30 вучняў. Уладзімір Колас, стваральнік і дырэктар ліцэя, упэўнены, што вучні і бацькі не пашкадаюць пра свой выбар:
“Ніхто з нашых выпускнікоў не знік, усе яны здзейсніліся, атрымалі выдатную адукацыю і пераважная большасьць мае вельмі добрую працу”
Штогод ў канікулы памяшканні для партызанскай школы прадстаўляе Польшча. Сёлета ліцэісты і настаўнікі працавалі ў Закапаным, Гданьску, цяпер яны ў Варшаве. А канікулы ў ліцэістаў будуць у верасні.
У кожным з гарадоў ліцэісты ставілі “Народны альбом”, п’есу аўтарства Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава. Працягвае Уладзімір Колас:
“ Народны альбом – гэта эпоха, калі заходняя Беларусь была ў складзе Рэчы Паспалітай, дзе будавалася буржуазная дэмакратыя, былі пэўныя свабоды, і людзі мелі магчымасьць жыць паводле уласных памкненняў.
І Усходняя Беларусь у складзе Савецкага Саюза, дзе можна было любіць толькі Сталіна, дзе цякла крывя, народ абалваньвалі утапічнымі лёзунгамі.
Пра гэта і ёсьць “Народны Альбом”. Катастрафічныя маральныя і культурныя страты мы нясем за тое, што гэты перыяд быў вырваны з нашай гісторыі, перахлушаны. Цяпер трэба аднаўляць гістарычную справядлівасьць гэтай эпохі.”
Зараз чарга прыйшла на пастаноўку спэктакля ў Варшаве. Ліцэісты маюць вельмі амбітныя планы.
Уладзімір Колас: “У кастрычніку мы зноў прыедзем у Варшаву, дзе пры супрацы з юнацкімі тэатральнымі студыямі паставім “Народны альбом” з удзелам палякаў і пакажам гэты сумесны праект на некалькіх тэатральных фестывалях.
Увосень мы ўжо запрошаныя на гданьскі фестываль нацыянальных меншасцяў і на некалькі варшаўскіх тэатральных фестываляў. Пра нашую сумесную працу над “Народным альбомам” запланаваны дакумэнтальны фільм, прадусарам якога будзе польскі рэжысёр Мірэк Дембіньскі.
А потым, калі гэтым праектам дастаткова зацікавяцца, мы зробім тэлевізыйны мюзікл, які, як мінімум, будзе паказаны па Белсату.”
Адзін з аўтараў п’есы Міхал Анемпадыстаў новай ліцэйскай пастаноўкі пакуль не бачыў:
“Я як у савецкія часы, толькі наадварот – не бачыў, але стаўлюся станоўча, бо гэта адраджэнне вучнёўскіх тэатраў – старой еўрапейскай традыцыі, якая была і ў Беларусі. А як аўтару мне вельмі прыемна, што ліцэісты абралі менавіта “Народны альбом”.