Лічба дня: міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 733 грамадзяніны Беларусі
Міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 733 грамадзяніны Беларусі. Статыстыку за тры кварталы 2021 года агучыла Упраўленне па справах іншаземцаў. Агулам за згаданы перыяд міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 934 чалавекі, паведамляе Польскае радыё. Як бачым, беларусы складаюць большасць.
Сёлета заявы на абарону падалі амаль 5200 чалавек. Грамадзяне Афганістана складаюць большасць — 1700 (сярод іх — эвакуяваныя супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгента і дыпламатыі). Беларусаў у спісе 1400 чалавек. Замежнік можа атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы, калі яму на радзіме пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця ці здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.