Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць)

Лідар Hair Peace Salon Алег Вяль стварыў новы праект Bristol і прэзентуе на Еўрарадыё яго першую песню “Гэта магчыма”. Трэк з’яўляецца анонсам будучага беларускамоўнага EP каманды.

“Песня “Гэта магчыма” характарызуе гучанне гурта і паказвае, якой будзе, як мінімум, будучая ЕР-шка. Яе складуць толькі беларускамоўныя песні. Мы не заракаемся, што будзем чыста беларускамоўным праектам. Магчымая і англійская мова”, — каментуе Алег Вяль.

На стварэнне “Брыстоля” Алега натхніла бяздзейнасць Hair Peace Salon. Музыка кажа, што ў дадзены момант калектыў сышоў у адпачынак на няпэўны перыяд.

Дэбютны міні-альбом Bristol, стылістыка якога нагадвае ранні Hair Peace Salon, з’явіцца праз два месяцы.

Фота: www.sta-logistic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі