Лідар КНДР прыбыў у Расію

Кім Чэн Ын адпраўляецца з Пхеньяна ў Расію  / ЦТАК/Reuters

Кім Чэн Ын адпраўляецца з Пхеньяна ў Расію  / ЦТАК/Reuters

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, які вельмі рэдка выязджае са сваёй краіны, прыбыў у Расію, піша Reuters са спасылкай на японскія СМІ. Яго цягнік раніцай перасёк мяжу.

Напярэдадні ва Уладзівасток для ўдзелу ў пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму прыбыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сустрэча з лідарам КНДР адбудзецца пасля форуму, і што ніякай прэс-канферэнцыі па выніках гэтай размовы не плануецца. Пры гэтым, са слоў Пяскова, "гэта будзе паўнавартасны візіт". Спачатку пройдуць перамовы паміж дзвюма дэлегацыямі, а "пасля гэтага, пры неабходнасці, лідары працягнуць зносіны ў фармаце сам-насам".

У складзе паўночнакарэйскай дэлегацыі ёсць і чыноўнікі, якія займаюцца абароннай прамысловасцю і ваеннымі справамі, у тым ліку дырэктар дэпартамента ваеннай прамысловасці Чо Чун Рэн. "Прысутнасць Чо Чун Рэна паказвае на тое, што Паўночная Карэя і Расія заключаць нейкае пагадненне аб закупках боепрыпасаў", — цытуе Reuters Майкла Мэдэна, экспэрта ў пытаннях Паўночнай Карэі ў Вашынгтонскім цэнтры Сцімсана.

У ЗША мяркуюць, што адной з тэм перамоваў на Далёкім Усходзе паміж лідарамі КНДР і РФ стане пастаўкі Расіі зброі для вайны ва Украіне. Напярэдадні Вашынгтон у чарговы раз папрасіў Пхеньян не рабіць гэтага. У Вашынгтоне нагадалі, што раней КНДР паабяцала не пастаўляць і не прадаваць зброю Расіі для гэтай вайны.

Адначасова Дзярждэпартамэнт ЗША нагадаў, што любая перадача зброі з Паўночнай Карэі ў Расію будзе парушэннем рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН. Гэтыя дакументы забараняюць любыя здзелкі са зброяй з Паўночнай Карэяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі