Лідараў ЕС перад самітам у Празе сустракалі статуі Пуціна і Лукашэнкі
Пуцін у Празе / novinky.cz
Лідараў ЕС перад самітам у Празе сустракалі статуі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, піша novinky.cz. Першы сядзеў на залатым унітазе, трымаючы акрываўленую мадэль пральнай машыны, а ў другога была акрываўленая хакейная клюшка. Пры гэтым статуя Лукашэнкі сядзела каля ног статуі Пуціна.
Побач дэманстранты наладзілі акцыю ў падтрымку Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.