Лідчук змагаўся з выхлапнымі газамі і пракалоў 23 шыны
9 красавіка на вуліцы 1-я Хасанаўская і Урыцкага ў Лідзе невядомы ўчыніў хуліганства, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Зранку ў той дзень уладальнікі 16 аўтамабіляў пабачылі, што нехта пракалоў шыны ў іх аўто. Агулам былі прабітыя 23 шыны. Пры гэтым самі аўтамабілі былі прыпаркаваныя без парушэння правілаў дарожнага руху.
Разбіраючыся з гэтым здарэннем, аператыўнікі звярнулі ўвагу на 54-гадовага мясцовага жыхара. Пры размове з міліцыянтамі мужчына прызнаўся, што гэта ён зрабіў злачынства. Ён патлумачыў, што яму не падабаліся выхлапныя газы ад машын.
Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.