Лідэр “Старога Ольсы”: Дуда найбольш адпавядае беларускаму менталітэту

Кожныя два тыдні ў “Катакомбах” будуць збірацца музыкі, які днямі прэзентавалі "Дударскі клуб", і бясплатна граць. Як ня дзіўна, у Мінску знайшлося 16 дудароў, якія займаюцца вывучэннем дуды (валынкі) і самі яе робяць. Аб’яднанне зусім неэлітарнае – хутчэй накіраванае на папулярызацыю інструмента. Для гэтага ладзяцца фесты, дабрачынныя вечарыны.


Аб’яднанне зусім неэлітарнае – хутчэй накіраванае на папулярызацыю інструмента. Для гэтага ладзяцца фесты, дабрачынныя вечарыны.



Усе дудары імкнуцца да максімальнай рэканструкцыі інструмента – самі гадуюць і забіваюць казляня, робяць з яго дуду, бо ў старажытных беларусаў тая была нечым сакральным.
"Лічылася, што калі дудар грае на дудзе, усталёўваецца гармонія свету, бо такім чынам злучаюцца два вярхоўныя старажытныя багі Пярун і Вялес", - кажа адзін з ініцыятараў клубу Зміцер Сасноўскі.



Дудары нават у жыцці прытрымліваюцца пэўных правілаў. Напрыклад, майстар Алесь Лось жыве на сваім хутары, займаецца сельскай гаспадаркай і робіць музычныя інструменты. А знаўца Тодар Кашкурэвіч прыгадвае, што ўсе дудары стагоддзямі адрозніваюцца няздольнасцю да іншай працы.

Кашкурэвіч: Яшчэ дудар чалавек публічны. Ён суправаджаў чалавека на вяселлі і іншых абрадах.






Раней дударамі маглі быць толькі мужчыны. У “Дударскім клубе” дзве дзяўчыны – Кацярына Радзівілава і цяперашняя флейтыстка “Старога Ольсы” Аксана Касцян.

Касцян: Мне доўгі час не давалі граць. Казалі: гэта ваярскі мужынскі сакральны інструмент. Я лічу, што кожная жанчына можа знайсці ў ім нешта сваё, напрыклад, вясёлае, танцавальнае.



Пры клубе зараз вучацца нават дзеці - 14-гадовы і 7-гадовы хлопчыкі.

"Магчыма, гэта будзе адкрыццё да наступнага “Дударскага фэсту”, - раскрывае Еўрарадыё сакрэты Зміцер Сасноўскі.



Калісьці для беларусаў дуда была бадай галоўным інструментам. Яе не прывозілі з-за мяжы – адначасова з шатландскай дуда ўзнікла на тэрыторыі нашай краіны з ахвярапрынашэнняў.



На думку Зміцера Сасноўскага, яна і сёння найбольш адпавядае нашаму менталітэту.

Сасноўскі: Гэта візглівы тэмбр з экспрэсіўным гучаннем, але з іншага боку, нашыя танцы і традыцыя вельмі паважныя і стрыманыя. Інструмент ёсць характарыстыкай нашай славянамоўнай балцкасці.



Музыка лічыць, што вяртанне дуды звязана з падрывам штучных стэрэатыпаў і адраджэннем тых беларускіх архетыпаў, якія існавалі тысячагоддзямі.







фотарэпартаж: Андрэй Лянкевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі