Лідзію Ярмошыну запрасілі ў Ірак
Старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі запрасілі паўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў Савет прадстаўнікоў Ірака.
21 лютага Лідзія Ярмошына сустрэлася ў Мінску з амбасадарм гэтай краіны ў Беларусі Хайдарам Хадзі. Ён і перадаў старшыні ЦВК запрашэнне прыняць удзел у назіранні.
Выбары ў Савет прадстаўнікоў Рэспублікі Ірак запланаваныя на 30 красавіка 2014 года, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net