Lifenews.ru: Тэракт у Бельгіі рыхтавалі браты з Беларусі
Прадстаўнікі расійскіх спецслужбаў перадавалі ўладам Бельгіі звесткі, што тэракт у гэтай краіне рыхтуюць тры баевікі так званай "Ісламскай дзяржавы". У ліку баевікоў нібыта былі два браты з Беларусі — Іван і Аляксей Доўбашы, піша lifenews.ru.
Паведамляецца, што яны выехалі ў Бельгію напрыканцы лютага ў суправаджэнні Марата Юнусава.
Lifenews.ru адзначае, што 27-гадовы Аляксей Доўбаш першым прыняў іслам. Пад яго уплывам радыкальнымі плынямі стаў цікавіцца і яго малодшы брат — 23-гадовы Іван.
Расійскія сілавікі паведамляюць, што браты далучыліся да атрада тэрарыстаў у Сірыі. Пасля праходжання баявой падрыхтоўкі браты нібыта вылецелі ў ЕС.