Ліга Еўропы: "Манчэстар Юнайтэд" разграміў "Сэнт-Эцьен", хет-трык Ібрагімавіча

Ліга Еўропы: "Манчэстар Юнайтэд" разграміў "Сэнт-Эцьен", хет-трык Ібрагімавіча

У чацвер, 16 лютага, прайшлі матчы 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. "Манчэстар Юнайтэд" разграміў на сваім полі французскі "Сэнт-Эцьен", Златан Ібрагімавіч стаў аўтарам хет-трыка (15-я, 75-я і 88-я хвіліны, трэці гол — з пенальці).

Вынікі іншых матчаў: "Андэрлехт" — "Зеніт" — 2:0, "Вільярэал" — "Рома" — 0:4 (Джэка стаў аўтарам хет-трыка), "Атлетык" — АПОЭЛ — 3:2, "Легія" — "Аякс" — 0:0, ПАОК — "Шальке" — 0:3, "Хапаэль" — "Бешыкташ" — 1:3, "Сельта" — "Шахцёр" — 0:1, "Гент" — "Тотэнхэм" — 1:0, "Барусія" (М) — "Фіярэнтына" — 0:1, АЗ — "Ліён" — 1:4, "Астра" — "Генк" — 2:2, "Лудагорац" — "Капенгаген" — 1:2, "Алімпіякос" — "Асманлыспор" — 0:0, "Растоў" — "Спарта" — 4:0 (на рахунку беларуса Цімафея Калачова галявы пас), "Краснадар" — "Фенербахчэ" — 1:0 (у складзе расійскай каманды гуляў беларус Аляксандр Мартыновіч). Паядынкі ў адказ пройдуць 23 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі